Добро пожаловать!

Алена Прамудрая

31.01.2013 14:29

У каледжы вялікі перапынак.   Хтось спяшаецца  паабедаць, хтось набірае балы ў камп’ютэрнай гульні , а сёй-той, пазяхаючы, шукае ціхае месца - за гадзіну, аказваецца,  можна і выспацца

 

Ноутбук, канспект па міжнародным праве,  падручнік “Keep up your English” і чырванабокі яблык   нагадваюць,  хутчэй,  перадэкзаменацыйны аўрал, чым “каледжскую  сіесту”…  У аточанні менавiта гэтых рэчаў я сустракаю Лену Сазонаву на перапынку.

 

Есць людзі, якія доўга шукаюць сябе, ходзяць-блукаюць па жыццёвых сцяжынках, і, часам:  ау! ратуйце!   А ёсць такія, каму  шанцуе  адразу вызначыцца з жыццевым шляхам…  Маленькі пасёлак у Буда-Кашалеўскім раёне. Ціхія двары. Знаёмага можна сустрэць пяць раз на дзень. Дарога ад дома да школы. Урокі. Здаюцца такімі  доўгімі. А ты ўжо  ведаеш, чаго  чакаеш ад жыцця  і чаго варты. І тады здаецца, што жыццё гэтае праходзіць бокам…  Тады  і праходзіць рашэнне штось мяняць.  Беспаваротна, назаўседы!

 

Не скончыўшы школу, пасля 10 класа круглая выдатніца Алена Сазонава паехала вучыцца на юрыста  ў Столін. “Ні разу не пашкадавала аб гэтым. На нудоту проста няма часу. Спачатку паскорана вывучалі школьны курс, пасля пайшлі спецпрадметы, і  ўсе такія патрэбныя. А тут яшчэ “з нуля” пачала вучыць ангельскую мову.”

 

Не засумуеш!  Асабліва, калі так высока ўзнята планка. Алена Сазонава трэці год у рэйтынгу паспяховасці на першым месцы ў каледжы (на сення, яе сярэдні бал складае  9,2).  А есць яшчэ секцыя па валейболе, гурткі, аўташкола,  грамадская нагрузка, Алена -  стараста групы.

 

2


Мяне выбар гурткоў крыху здзіўляе  -  “Cацыяльна-інтэрактыўны тэтр”, “Сцэнiчнае майстэрства” Чаму? 

 

“Я думаю, майстэрства пераўвасабляцца патрэбна не толькі на сцэне. Яно спатрэбіцца і ў маей прафесіі. Каб добра  правесці перамовы, пераканаць, настаяць на сваім. Заўседы  з задавальненнем гляджу амерыканскае  кіно,  дзе, напрыклад, таму ж адвакату за кошт асабістай харызмы ўдаецца пераканаць прысяжных…”

 

 

1

 

Я думаю, пераўвасабляцца ў Алены атрымліваецца. Сама не раз назірала, як у зборных канцэртах каледжа яна  перацягвае ўсю  ўвагу на сябе.

 

І выкладчыца  рускай мовы  Аксана Анатольеўна Чэх кажа: “Лена надзвычай  добра адчувае  мову. А як у яе атрымліваецца чытаць вершы!  За ўвесь час навучання ні разу не паставіла ёй адзнаку ніжэй за 10, – і ўздыхае, - такі філолаг прападае”.

 

Прападае…   Дыплом 2 ступені, атрыманы за ўдзел у рэспубліканкай раённай алімпіядзе па рускай мове, таксама гэта пацвяржвае. Як  пацвержвае і  тое, каго  Лена  называе любімымі аўтарамі: Някрасаў, Булгакаў,  Дастаеўскі. Да твораў апошняга асаблівае  стаўленне. І не толькі за мастацкія вартасці. Тут есць над чым падумаць і  юрысту.

 

У мінулым годзе каледж упершыню ўдзельнічаў у рэспубліканскм конкурсе “Златавуст”. Конкурс праводзіцца сярод СНУ, якія маюць юрыдычныя аддзяленні. Калі перед цыклавай камісіяй юрыдычных дысцыплін паўстала пытанне, хто ж будзе прадстаўляць каледж на конкурсе, то доўга не раздумвалі -  Лена Сазонава.  Вопыту ўдзелу не было, ехалі і хваляваліся за кожную дробязь.  У выніку  Алена атрымала дыплом фіналіста.

 

“Выступаць было проста. Увесь час адчувала падтрымку і выкладчыкаў, і сяброў. Да дэбатаў дапамагалі рыхтавацца лепшыя сяброўкі Віка Юркевіч, Вераніка Панасюк, Таццяна Федаровіч. Ды і з   тэмамі, што выпалі ў выніку жараб’еўкі,  пашанцавала.  “Прымітывізацыя пісьменнай мовы ў сувязі з развіццем Інтэрнэта” – накіпела!  Другая  - “Шлюб па разліку”. Вось калі добрым словам успомніла наш сацыяльна- інтэрактыўны  тэатр!”

 

Разглядваем  асабістыя фотаздымкі. Конкурсы. Выступленнi на святах.

 

На рабочым стале  камп’ютэра гарадскі  будынак. Заўважыўшы мой запытальны  погляд,  Алена тлумачыць: “Гэта вучэбны корпус Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта.  Калі ўзнікае жаданне пасядзець у Інтэрнэце -  уключаю камп’ютэр, а перад вачыма сцены, якія патрэбна штурмам браць… “

 

Ганна Пашкевіч.