Добро пожаловать!

Каледж - тэрыторыя здароўя

  18 лістапада прайшоў Мiжнародны дзень адмовы ад курэння. У Столінскім аграрна-эканамічным каледжы ў гэты дзень адбылося шмат мерапрыемстваў, галоўная задача якіх - змяніць адносіны студэнцкай моладзі да свайго здароўя, iнфармаваць iх аб небяспецы спажывання тытунёвых вырабаў i прапагандаваць здаровы лад жыцця. 
  У Міжнародны дзень каледж быў аб'яўлены тэрыторыяй здароўя.
  Навучэнцы каледжа да гэтага дня рыхтаваліся доўга. Курс падрыхтоўкі прайшлі валанцёры, якія шмат даведаліся аб нікацінавай залежнасці, былi ўзброены шэрагам фактаў і прыкладаў, з дапамогай якіх і імкнуліся пераканаць курцоў кінуць шкодную звычку. Менавіта валанцёры хадзілі па інтэрнатах, школах горада і расказвалі аб шкодзе тытуню. iх яскравыя прыклады дапамагалі курцам убачыць, што іх чакае праз дзясятак гадоў, што адбываецца ў іх арганізме пасля выкуранай цыгарэты.
  Таксама да гэтага дня былі наладжаны адразу некалькі выстаў. Адна з іх - у чытальнай зале бібліятэкі. Бібліятэкары падабралі літаратуру па пытаннях арючага працэсу.
  У актавай зале каледжа працавала выстава міні-плакатаў, падрыхтаваных студэнтамі па тэме "Моладзь супраць тытуню".

  Таксама напярэдадні былі выпушчаны насценга-зеты ''Да чаго прыводзіць курэнне" і "Што кажа моладзь аб курэнні", якія таксама адыгралі сваю ролю ў нагляднай агітацыі.
  Куратарская гадзіна для навучэнцаў 1 курса дапамагла расставіць маладым людзям жыццёвыя прыярытэты: што важней - здаровае жыццё ці мноства хвароб, якія нясе з сабою курэнне.
  Асаблівае месца ў гэты дзень было адведзена відэ-аролікам, якія дэманстра-валіся па ўнутраным тэлебачанні. Такія ролікі можна было глядзець як у інтэрнатах, так і навучальным корвыклікалі відэалекцыі прафесара Жданава аб тым, як кінуць курыць. Наогул, відэ-апраграмы былі даволі разнастайнымі, але мэта ў іх была адна - здаровы лад жыцця маладога пакалення.
  Канешне, асаблівая ўвага ў гэты дзень была тым, хто ўсё яшчэ курыць. Тамуў месцах, вызначаных для курэння, раздаваліся інфармацыйныя буклеты, бюлетэні. Прайшлі антыты-тунёвыя акцыі: "Забі на курэнне!", "Не" - курэнню, "так" -чытанню!", "Навучэнцы юрысты супраць курэння".
  Для таго, каб вызначыць, як моладзь ставіцца да праблемы курэння, у фае ўстановы вісела "Шчырая скрынка", у якую можна было апусціць запіскі са сваімі думкамі аб адносінах да курэння.
  Не абышлося і без зорак, якiя таксама заклікалі не курыць, агітавалі не станавіцца заложнікамі цыгарэты. У актавай зале прайшоў агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці "Адгукніцеся, таленты".
  Які ж здаровы лад жыцця без спорту?! У спартыўнай зале прайшло першын-ство каледжа па тэнісе.
  А скончыўся дзень дыскатэкай над адкрытым небам "Скажам курэнню: "не!".
  Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Канстанцін Канстанцінавіч Клімовіч расказаў, што згодна з апытаннем у каледжы кураць каля 15 працэнтаў навучэнцаў. I гэтая лічба з кожным годам памяншаецца, бо яшчэ некалькі гадоў назад яна была каля 30 працэнтаў.
  Менавіта з такіх мерапрыемстваў моладзь даведваецца аб шкоднасці некаторых звычак, выхоўвае ў сабе іншыя каштоўнасці.

Таццяна СЕГЕН