Добро пожаловать!
Новости
Дзякуй за «Столінскую вандроўку» Печать

  На ўрачыстым вечары з нагоды 70-годдзя Столінскага аграрна-эканамічнага каледжа нам, былым выкладчыкам, а цяпер пенсіянерам, была падорана кніга ''Столінская вандроўка" самім аўтарам Уладзімірам Субатам, які вучыўся ў нашым тэхнікуме ў 70-х гадах i паспяхова яго закойчыў, атрымаўшы спецыяльнасць планавіка сельскай гаспадаркі.

  Цяпер ён знакаміты чалавек, вядомы журналіст. Ён пабываў на пяці кантынентах нашай планеты Зямля, але нідзе не забываў пра свой родны кут - Століншчыну і Пагарынне, пра людзей, якія жылі і жывуць на Століншчыне. Як яны працавалі і адпачывалі, іх побыт, абрады з розных нагод: вясельных, пахавальных - аб усім гэтым ён піша ў сваёй кнізе "Столінская вандроўка". Твор я прачытала два разы. Яго нельга чытаць раўнадушна, без хвалявання, без інтарэсу, без пачуцця гонару за тое, што просты хлопец, які нарадзіўся і вырас на нашай столінскай зямлі, так пераняў і адчуў водар яе, змог перадаць характары людзей. Ён не забыў нішто і нікога, з кім сустракаўся на сваім жыццёвым шляху. I ў якасці падзякі прысвяціў гэтую кнігу сваім родным: бацьку, маці і сястры Волызе, якія ўжо адышлі ў вечнасць.

  Вялікі дзякуй аўтару! 3 нецярпеннем чакаем яго перадач па тэлебачанні і радыё. Зычым здароўя и шчасця на доўгія гады!

  3 павагай - Ніна Міхайлаўна РОЙКА, былая выкладчыца Столінскага тэхнікума.

 
Першыя ў вобласці Печать

  26 лістапада ў Брэсце прайшло першынство вобласці па настольным тэнісе сярод сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.

  Каманда Столінскага аграрна-эканамічнага каледжа, у склад якой увайшлі навучэнкі Ганна Сычэвіч (група Э-30), Алеся Лімкевіч (П-2) і Яна Федаровіч (Б-49), ва ўсіх сустрэчах атрымала перамогі і стала чэмпіёнкай вобласці. Летась наша каманда спынілася ў адным кроку ад вышыні п'едэстала - заняла другое месца.

  Рыхтаваў каманду кіраўнік фізвыхавання каледжа Міхаіл Колб.

 
Каледж - тэрыторыя здароўя Печать

  18 лістапада прайшоў Мiжнародны дзень адмовы ад курэння. У Столінскім аграрна-эканамічным каледжы ў гэты дзень адбылося шмат мерапрыемстваў, галоўная задача якіх - змяніць адносіны студэнцкай моладзі да свайго здароўя, iнфармаваць iх аб небяспецы спажывання тытунёвых вырабаў i прапагандаваць здаровы лад жыцця. 
  У Міжнародны дзень каледж быў аб'яўлены тэрыторыяй здароўя.
  Навучэнцы каледжа да гэтага дня рыхтаваліся доўга. Курс падрыхтоўкі прайшлі валанцёры, якія шмат даведаліся аб нікацінавай залежнасці, былi ўзброены шэрагам фактаў і прыкладаў, з дапамогай якіх і імкнуліся пераканаць курцоў кінуць шкодную звычку. Менавіта валанцёры хадзілі па інтэрнатах, школах горада і расказвалі аб шкодзе тытуню. iх яскравыя прыклады дапамагалі курцам убачыць, што іх чакае праз дзясятак гадоў, што адбываецца ў іх арганізме пасля выкуранай цыгарэты.
  Таксама да гэтага дня былі наладжаны адразу некалькі выстаў. Адна з іх - у чытальнай зале бібліятэкі. Бібліятэкары падабралі літаратуру па пытаннях арючага працэсу.
  У актавай зале каледжа працавала выстава міні-плакатаў, падрыхтаваных студэнтамі па тэме "Моладзь супраць тытуню".

Подробнее...
 
Задание на закупку окон ПВХ Печать

Задание на закупку окон ПВХ можно скачать здесь.

 
<< Первая < Предыдущая 31 32 33 Следующая > Последняя >>

Страница 33 из 33