2 сакавіка ў каледжы ў рамках тыдня агульнаадукацыйных дысцыплін прайшло адкрытае мерапрыемства ў групе П-16, дзе выкладчык беларускай мовы і літаратуры Чэх А.А правяла інтэлектуальную гульню “Размаўляем па-беларуску”.
Беларуская мова – неад’емная частка культуры нашага народа, яго неацэнны скарб. Таму, і праводзіцца інтэлектуальнае спаборніцтва сярод каманд навучэнцаў, якія вывучаюць беларускую мову і літаратуру , гісторыю, цікавяцца культурай. У час правядзення гульні ў навчэнцаў была магчымасць прадэманстраваць свае веды, эрудыцыю, уменне працаваць у камандзе.
Заданні падбіраліся разнастайныя – гэта здагадацца, што знаходзіцца ў “скрыні сакрэтаў”, да іншамоўных слоў падбіралі беларускія адпаведнікі, знаходзілі памылкі, перакладалі, падбіралі сінонімы, з “скарбонкі народнай мудрасці” ўзгадвалі прыказкі, суадносілі сапраўдныя прозвішчы пісьменнікаў з псеўданімамі, праводзілі бліцтурнір для капітанаў, называлі помнікі архітэктуры і культуры.
Мерапрыемства праводзілася з мэтай абудзіць і падтрымліваць цікавасць навучэнцаў да беларсукай мовы і літаратуры, выхоўваць паважлівыя адносіны да мовы і культуры нашага народа.
Спадзяюся, кожнаму з нас неабыякавы лёс роднай мовы, культурных здабыткаў нашых продкаў і сучаснікаў.