Установа адукаціі «Столінскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж»
РЭЖЫМ РАБОТЫ
Панядзелак - пятніца
07:30 - 20:15
Субота
07:30 - 14:00
Нядзеля - выхадны
Графік прыёма грамадзян па асабістых пытаннях кіраўніцтва каледжа
Дырэктар
Бут-Гусаім Андрэй Рыгоравіч
серада з 08.00 да 14.00
Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Дзенісовіч Сяргей Іванавіч
чацвер з 08.00 да 14.00
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Кулага Ганна Мікалаеўна
аўторак з 08.00 да 14.00
АДМІНІСТРАЦІЎНА-ЎПРАЎЛЕНЧЫ ПЕРСАНАЛ
ДЫРЭКТАР
Бут-Гусаім Андрэй Рыгоравіч
Вучэбны корпус каб.19
Тэл.: 8(01655)2-81-38
Прыёмная тэл./факс: 8(01655)6-22-69
E-mail: uo@saec.by
НАМЕСНІК ДЫРЭКТАРА ПА
ВУЧЭБНАЙ РАБОЦЕ
Дзенісовіч Сяргей Іванавіч
Вучэбны корпус каб. 25
Тэл. 8(01655)6-04-49
НАМЕСНІК ДЫРЭКТАРА ПА
ВЫХАВАЎЧАЙ РАБОЦЕ
Кулага Ганна Мікалаеўна
Вучэбны корпус каб. 23
Тэл. 8(01655)6-25-09
НАМЕСНІК ДЫРЭКТАРА ПА
ГАСПАДАРЧАЙ РАБОЦЕ
Сула Мікалай Міхайлавіч
Вучэбны корпус каб. 21
Тэл. 8(01655)6-18-69
МЕТАДЫСТ КАЛЕДЖА
Цымбаліст Наталія Іванаўна
Вучэбны корпус метадычны кабінет
Тэл. 8(01655)6-25-31
КІРАЎНІК ПРАКТЫКІ
Ярмошік Людміла Сцяпанаўна
Вучэбны корпус каб. 22
Тэл. 8(01655)2-81-46
ЗАГАДЧЫК АДДЗЯЛЕННЯ
"БУХГАЛТАРСКІ УЛІК І ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ
ТЭХНАЛОГІІ"
Шпак Андрэй Генадзевіч
Вучэбны корпус каб. 17
Тэл. 8(01655)6-27-62
ЗАГАДЧЫК АДДЗЯЛЕННЯ
"ЭКАНОМІКІ І ПРАВА"
Трапец Генадзій Раманавіч
Вучэбны корпус каб. 24
Тэл. 8(01655)6-24-41
ГАЛОЎНЫ БУХГАЛТАР
Пратасавіцкі Сяргей Дзмітріевіч
Вучэбны корпус каб. 20
Тэл. 8(01655)2-81-40
Гісторыя
Установа адукацыі «Столінскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж» быў утвораны ў 1940 годзе ў выглядзе Столінскай сельскагаспадарчай школы паляводаў і рухункаводаў. У 1953 годзе школа была рэарганізавана ў сельскагаспадарчы тэхнікум. У тэхнікуме прадугледжвалася падрыхтоўка бухгалтараў сярэдняга звяна для калгасаў вобласці. З 1965 пачалася падрыхтоўка кадраў па спецыяльнасці «Планаванне і ўлік у сельгасвытворчасці», з 1990 года па спецыяльнасці «Правазнаўства», а з 2004 года па спецыяльнасці «Камерцыйная дзейнасць».
Загадам №108 Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 15 красавіка 1997 года Столінскі сельскагаспадарчы тэхнікум пераўтвораны ў аграрна-эканамічны каледж, а 4 ліпеня 2001 года, згодна з загадам Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь установа адукацыі «Столінскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж». За час свайго існавання тэхнікум-каледж падрыхтаваў і выпусціў больш за 17 тысяч спецыялістаў сярэдняга звяна для аграпрамысловага комплексу.
Сярод былых выхванцаў навучальнай установы кандыдаты эканамічных навук, кіраўнікі і галоўныя спецыялісты не толькі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, але і органаў дзяржаўнай улады. Многія выкладчыкі каледжа атрымалі пуцёўку ў жыццё ў сценах тэхнікума.
Мы ганарымся, што ў ліку выпускнікоў нашай навучальнай установы значыцца Уладзімір Аляксандравіч Усаў, якому 24 жніўня 1991 года ўказам Прэзідэнта Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік за мужнасць і грамадзянскую доблесць, праяўленыя пры абароне дэмакратыі і канстытуцыйнага ладу СССР, прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмяротна).
Мэты і задачы
Мэтай дзейнасці каледжа з’яўляецца прафесійнае станаўленне і развіццё асобы, падрыхтоўка асоб, з улікам стану іх здароўя, і забеспячення набыцця імі прафесійных ведаў, уменняў і навыкаў, неабходных для прысваення кваліфікацый працаўнікоў (служачых) і спецыялістаў, задавальненне патрэб грамадства і дзяржавы ў кваліфікаваных кадрах.
Асноўнымі задачамі каледжа з’яўляюцца:
- стрварэнне спрыяльных умоў і шырокіх магчымасцяў для прафесійнага і грамадзянскага станаўлення навучэнцаў, атрыманне кожным навучэнцам высокага ўзроўню адукацыі і падрыхтоўкі па выбранай прафесіі ў адпаведнасці з яго інтарэсамі і індывідуальнымі магчымасцямі;
- падрыхтоўка кваліфікаваных рабочых і спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, якія валодаюць эканомічным мысленнем, шырокім прафесійным кругаглядам, высокай агульнай культурай і нацыянальнай самасвядомасцю, здольных да творчай працы ва ўмовах розных форм уласнасці і гаспадарання, адказных за вынікі сваёй дзейнасці, ахову навакольнага асяроддзя;
- пастаяннае ўдасканаленне якасці падрыхтоўкі працоўных з улікам патрабаванняў сучаснай вытворчасці, перспектыў яго развіцця, дасягнення навукі;
- забяспячэнне патрэбаў прадпрыемстваў, арганізацый, сферы прадпрымальніцтва рэспублікі і рэгіёнаў у падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышынні кваліфікацыі працоўных, спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй;
- спрыянне ўсебаковаму развіццю асобы, поўнай рэалізацыі яе творчых здольнасцей, падрыхтоўцы да жыцця і адаптацыі ў грамадстве;
- стварэнне спрыяльных умоў для фізічнага развіцця асобы і ўмацавання здароўя навучэнцаў;
- фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, а таксама пачуцці павагі да іншых дзяржаў і народаў свету.