Эпоха. Падзея. Асоба.

Днямі навучэнцы і супрацоўнікі каледжа  прынялі ўдзел у творчай сустрычы са знакімітым літіаратуразнаўцам і літаратурным крытыкам, пісьменнікам, краязнаўцам, доктарам філалагічных навук, прафесарам, член-карэспандэнтам Міжнароднай Акадэміі навук Еўразіі, лаўратам прэміі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў галіне літаратуразнаўства ў 2017 годзе, узнагароджаным медалём Францыска Скарыны, ураджэнцам вёскі Беражное Столінскага раёна – Іванам Фёдаравічам Штэйнерам. Мерапрыемста была наладжна ў раённай бібліятэцы ў сувязі с 70-годдзем юбіляра.

Пад час размовы Іван Фёдаравіч распавядаў пра сваё жыццё, навуковую і творчую дзейнасць, пра працу ў Гомельскім дзяржаўным універсітэте ім. Ф. Скарыны.

Адна з важных іпастасей прафесара Івана Штэйнера (а можа на сенняшні дзень, самая важная) – пісьменніцкая. Паспяхова дэбютаваўшы ў 2011 годзе пад псеўданімам Іван Прылуцкі, далей упэўнена сцвердзіў сябе ў жанры драматургія. На сцэне каледжа ўжо ставілася п’еса “Кот на лаўрах”.

Вельмі цікава і з душэўнай  цеплынёй ён гаварыў пра сваю малую радзіму- вёску Беражное. Натхнённа ён распавядаў пра работу з моладдзю, якая надае ему новыя сілы. Таксама ён адказаў на пытанні  навучэнцаў, якіх вельмі цікавіла менавіта творчая і пісьменніцкая дзейнасць юбіляра. На прыканцы сустрэчы І.Ф. Штэйнер усім жадаючым падараваў свае новыя  кнігі з аўтографам. Цікава і хутка праляцеў час, але  ўсе прысутныя яшчэ доўга дзяліліся сваімі ўражаннямі і выказвалі словы ўдзячнасці І.Ф. Штэйнеру.   

P.S. Запрашаем навучэнцаў і супрацоўнікоў заходзіць ў бібліятэку каледжа і чытаць кнігі нашага земляка Івана Штэйнера.