Агульны дыктант

У Год народнага яднання 19 лютага навучэнцы першага курса прынялі ўдзел у напісанні  “Агульнай дыктоўкі “ па беларускай мове, што праходзіла па ўсёй краіне, праз анлайн-фармат, дзе ўдзельнікамі маглі стаць жадаючыя ўсяго свету. 35 навучэнцаў нашага каледжа пажадалі  зарэгістравацца і прыняць удзел у напісанні “Агульнай дыктоўкі. “ Мэта напісання дыктоўкі – папулярызацыя беларускай мовы і праверка граматнасці навучэнцаў. Аўтарам тэксту быў абраны Іван Мележ , якому 8 лютага  споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння.

Акцыя  прысвечана  Міжнароднаму дню беларускай мовы, што адзначаецца 21 лютага. Але ў Беларусі вырашана не абмяжоўвацца адным днём, а аб’явілі нават Тыдзень роднай мовы.

Выкладчык беларускай мовы і літаратуры Чэх А.А