Культурная спадчына Столінскага края

Столінская зямля заўсёды славілася  своёй самабытнасцю, традыцыямі и багатай культурнай спадчынай, якую адлюстроўваюць у сваім мастацтве мясцовые творцы. 24 кастрычніка ў Столінскім гарадскім доме культуры адбыўся юбилейны вечар, “Шляхамі жыцця”, прысвечаны 80-годдзю з дня нараджэння народного майстра Беларусі, члена Беларускага Союза майстроў народнай творчасці, уладальніка спеціяльной прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўное адраджэнне», званняў “Ганаровы паляшук” і “Ганаровы грамадзянін Столінскага раёна”, разьбяра па дрэве,мастака-графіка,этнографа, загадчыка Цэнтра драўлянай скульптуры вёскі Цераблічы Івана Піліпавіча Супрунчыка. На гэтым мерапрыемстве прысутнічала дэлегацыя ад каледжа, якую ўзначальваў дырэктар Бут-Гусаім А.Г. Выкладчыкі і навучэнцы мелі магчымасць пазнаёміцца с жыццём, творчасцю сапраўды народнога мастака, які высякае свае драўляныя скульптуры, карыстаючыся толькі сякерай і малюе вялікія серыі графічных твораў, прысвечаных беларускаму Палессю.