Тыдзень роднай мовы.

Тыдзень роднай мовы.
Тыдзень роднай мовы. Шэраг мерапрыемстваў, прысвячаных тыдню роднай мовы «Далучыся да роднага слова» прайшло у інтэрнаце №2.
Дзень першы. Адбылося знаёмства з гісторыяй узнікнення свята Дня роднай мовы. Беларуская мова – самая старажытная сярод славянскіх моў і самая мілагучная. Яна багата і самабытна. Наша мова увасабляецца у творах мастацкай літаратуры, у песнях, у прыказках.
Дзень другі. Майстар-клас «Лялька-мотанка» сабраў шмат жадаючых для вырабу абярэга сябе і сваім родным. Прысутныя пазнаёміліся са значэннем і гісторыяй абярэга.
Дзень трэці. Прайшоў пад назвай «Беларускія стравы». Хлопчыкі і дзяўчынукі прадстаўлялі беларускія дранікі, бабку, таўканіцу са шкваркамі, сялянскія коржыкі і блінцы з варэннем.
Дзень чацвёрты. Літаратурная гасцёўня сабрала у сваё кола чытычоў творчасці беларускіх паэтаў. Для мерапрыемства была падрыхтавана выстаўка кніг і фотаздымкаў вядомых аўтараў. Прагучалі вершы Я. Коласа, Я.Купалы, П.Броўкі і іншых.