Беларусь – мая краіна, мая Радзіма!

Кніжны фонд бібліятэкі папоўніўся новымі цікавымі выданнямі, якія менавіта актуальны для кожнага. Кнігі, прысвечаны Году Малой Радзімы, яскрава адлюстроўваюць старонкі гісторыі і сучаснага жыцця Беларусі.

“Народныя музеі ўстаноў-адукацыі Рэспублікі Беларусь” Выданне прысвечана музеям устаноў адукацыі, якія маюць статус “народны”. Гэтага ганаровага звання ўдастоены 99 музеяў устаноў адукацыі з якімі можна пазнаёміцца завочна праз кнігу.

“Столинщина в цифрах и фактах”. Старонка за старонкай чытачы пазнаёмяцца з гісторыяй развіцця Століншчыны, якая раскрывае шырокую панараму спраў жыхароў Палесся. Выданне дае глубокія веды пра нашу малую Радзіму, і выклікае гонар за Столінскій край.

Што паглядзець беларусу або турысту без ВІЗЫ ў Заходняй Беларусі? На гэтае пытанне цікава і пазнавальна кожнаму жадаючаму адкажа выданне «100 достопримечательностей. Брест и Гродно». Гістарычныя сведкі, падрабязныя факты і фатаздымкі распавядаюць аб помніках архітэктуры, прыроды,мастацтва двух заходніх рэгіёнаў Беларусі.

“Сімвалы Беларусі”. Гэта унікальнае багата ілюстраванае выданне прсвечана самым значным сімвалам суверэннай Рэспублікі Беларусь. Прадстаўленны больш 100 аб’ёктаў і з’яў, дзякуючы якім нашу краіну ведуюць і цэняць у свеце.

Зрабіце падарунак кнізе – прачытайце яе і перад кожным з вас адкрыецца новая старонка ведаў з жыцця нашай краіны- Рэспублікі Беларусь.

Навінкі бібліятэкі чакаюць сваіх карыстальнікаў.

Бібліятэкар Н.В.Сахарчук

Метадыст А.Н.Кулага