Народа слова і душа народа

У бібліятыцы каледжа да 140-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа прайшла прэзентацыя юбілейнай выставы. Пад час работы якой  усе жадаючыя змогуць пазнаёміцца з жыццёвым і творчым шляхам паэта, яго творамі, якія надрукаваны ў кнігах,  выдадзеных яшчэ пры жыцці Я. Коласа.

Навучэнцы групы П-18 разам з выкладчыкам Чэх А.А. і бібліятэкарам Сахарчук Н.В.  правялі адкрыты ўрок-акцыю “Чытаем Я. Коласа разам”. Бібліятэкар пазнаёміла з арыгінальнымі выданнямі Я. Коласа пяцідзясятых гадоў ХХ стагоддзя, выкладчык  расказала пра цікавыя факты  яго жыцця,   навуковай і грамадскай дзейнасці, а моладзь  уголас  чытала любімыя вершы народнага паэта Бларусі.