Сустрэча са знакамiтым земляком

25 верасня адбылася сустрэча з пераможцам Рэспублiканскага конкурсу «Нацыянальная лiтаратурная прэмiя – 2018» ў намiнацыi «Лепшы твор лiтаратурнай крытыкi i лiтаратуразнаўства» за кнiгу «Смехъ за болѣстию смешанъ будеть: смехавыя традыцыi Рэнесансу ў сатырычнай лiтаратуры XX стагоддзя» Іванам Фёдаравiчам Штэйнерам.

Іван Фёдаравiч Штэйнер – доктар фiлалагiчных навук, прафесар, загадчык кафедры беларускай літаратуры Гомельскага дзяржаўнага універсітэта ім. Ф. Скарыны, беларускі літаратуразнавец, літаратурны крытык, пісьменнік, краязнавец.

Сам І. Ф. Штэйнер са Столiнскага раёна, але большая частка яго жыцця звязана з Гомельшчынай, дзе ён выдаў вялікую колькасць кнiг. Іван Фёдаравiч распавёў, што піша пра столінскіх літаратараў (Г. Марчука, Л. Дранько-Майсюка), г. зн. пра тых, хто піша пра нашу ўнікальнасць. У сваiх творах паказвае наш гумар, адносiны людзей, што мяняецца, што застаецца, таксама адлюстроўвае славутых людзей, якiя жылi некалькі стагоддзяў таму. У ходзе гутаркі былі закрануты тэмы пра палац Алешаў, упрыгожванне прыродных крыніц, аб таленавітасці моладзі і яе творчым натхненні.

І. Ф. Штэйнер удзячны, што яго п’есы ставілі на сцэне нашага каледжа.

Падчас сустрэчы прагучаў музычны нумар ў выкананні ўдзельнiцы абластнога смотр-конкурса грамадзянскага патрыятычнага выхавання Наталлi Сiмановiч (песня «Купалiнка»), а на завяршэнне быў падрыхтаваны верш уласнага сачынення «Я ганаруся» ў выкананнi Алiны Ярашэвiч. Нашаму госцю таксама атрымалася праслухаць гімн каледжа ў выкананні намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце К. К. Клімовіча з навучэнцамі.

Усе прысутныя змаглі задаць свае пытанні, на якія Іван Фёдаравіч з задавальненнем адказаў. Нам ўдалося ўбачыць у ім чалавека з глыбокім i неардынарным мысленнем, непасрэднасцю, абаяннем, блiскучым гумарам.

Сустрэча прайшла ва ўтульнай і сяброўскай атмасферы.

Дзякуй цудоўнаму нашаму земляку І. Ф. Штэйнеру за шчырыя пачуццi, станоўчыя эмоцыi. Усё гэта абуджае любоў да роднай зямлi, да малой радзiмы, да беларускай мовы.

Мы ганарымся сваім таленавітым земляком і вельмі рады, што адбылося такое цікавае мерапрыемства.

Матэрыял і фота: Т. А. Дзяжурка