Сустрэча з пiсьменнiкам Вiктарам Васiльевiчам Вабiшчэвiчам

1 лiстапада ў чытальным зале адбылася сустрэча з пiсьменнiкам Вiктарам Васiльевiчам Вабiшчэвiчам.

Вiктар Вабiшчэвiч – настаўнiк i паэт, добра вядомы не толькi на Столiншчыне, але і за яе межамі.

Пiсьменнiк нарадзiўся ў вёсцы Рубель Столiнскага Палесся. Са школьных гадоў захапляўся гiсторыяй роднай зямлi. У 1982 г. скончыў гiстарычны факультэт БДУ. На сённяшнi дзень з’яўляецца настаўнiкам гiсторыi ў Давыд-Гарадоцкай СШ №1.

Вершы пачаў пiсаць яшчэ з дзяцiнства. Акрамя паэзii пiша гiстарычныя i лiтаратурзнаўчыя артыкулы.

З дзяцінства кім ён толькі не марыў быць, але ўжо ў класе 5 – вучоным-географам. Потым паралельна заняўся лiтаратурнай творчасцю i геаграфiяй. Крыху пасталеўшы, вырашыў, што будзе пiсьменнiкам.

Вельмi цiкава расказаў пра вучобу ў БДУ. Паведамiў, што вучоба яму давалася вельмi лёгка, што дазваляла лёгка здаваць экзамены.

Раней пiсаў навуковыя працы па лiтаратуре i мове. Усё жыццё паралельна займаецца i лiтаратурай, i мовай.

Вiктар Вабiшчэвiч з задавальненнем прачытаў свае вершы.

Навучэнцы таксама падрыхтавалi верш на памяць са зборнiка Вiктара Вабiшчэвiча «Уражанне».

 

Пасля сустрэча праходзiла ў форме пытанняў i адказаў. Вучнi падрыхтавалi пытаннi,на якiя Вiктар Васiльевiч з задавальненнем адказаў.

Сустрэча прайшла ў цёплай і прыязнай абстаноўцы.

Мерапрыемства арганізавалі Чэх Аксана Анатольеўна, Валодзька Ларыса Станіславаўна і Сахарчук Наталля Васільеўна.

Матэрыял і фота: Т. А. Дзяжурка